Беларускія аграрыі намалацілі больш за 7,5 мільёна тон збожжа

24 августа 2020
Па краіне засталося ўбраць менш чым 10 % плошчаў. У лідарах па намалоце традыцыйна Мінская вобласць. Тут хлебаробы набліжаюцца да 2 мільёнаў тон. Следам  Гродзенскі рэгіён. Замыкае тройку лідараў Брэстчына. Актыўна ідзе жніво і ў самым паўночным рэгіёне. У Віцебскай вобласці на рахунку аграрыяў ужо 911 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 37,3 цэнтнера з гектара. Гэта больш, чым летась.