Беларуская АЭС рыхтуецца да запуску

9 октября 2019

Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС  плануецца ў студзені 2020 года. Пра гэта распавялі сёння  падчас прэс-тура замежных СМІ на БелАЭС. На будоўлю прыехалі паўсотні журналістаў  з сямі краін. Ім прадэманстравалі працу тутэйшыя супрацоўнікі МНС. Прадстаўнікі прэсы пабывалі таксама ў турбінным і ў электрычным цэху. Адказалі карэспандэнтам і на пытанне,  калі на атамную станцыю завязуць ядзернае паліва.

Гасцям БелАЭС прадэманстравалі і некаторыя звёны сістэмы бяспекі. Напрыклад, ракетны комплекс. Ён абараняе наваколлі станцыі. Гэта 4 машыны з 16 ракетамі.