Беларусі цікавы вопыт Казахстана па стварэнні міжнароднага банка нізкаабагачанага ўрану

31 августа 2015

Беларусі цікавы вопыт Казахстана па стварэнні на сваёй тэрыторыі міжнароднага банка нізкаабагачанага ўрану. Гэта заявіў намміністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Амаль 50-гадовы вопыт працы з ядзернымі матэрыяламі, гарантаванне бяспекі, захоўванне, транспарціроўка. Гэтыя кірункі развіваюцца пад кіраўніцтвам МАГАТЭ. Важна адзначыць, што Банк нізкаабагачанага ўрану патрэбен для забеспячэння палівам атамных рэактараў АЭС.

У сваю чаргу Казахстан праяўляе інтарэс да беларускага вопыту па будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Да нас ужо прыязджалі спецыялісты, якія дэталёва знаёміліся з ходам прац. Нагадаем, першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018-ым, другі - у 2020-ым годзе.