Беларусь возьме ўдзел у выставе імпарту ў Шанхаі

16 октября 2023

Беларусь прапануе маштабную экспазіцыю на міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі ў лістападзе. Наша рэспубліка пакажа свае лепшыя дасягненні. У павільёне, аформленым у стылі Вялікага тэатра, пройдуць і тэматычныя дні абласцей. Акрамя гэтага, наша прадукцыя будзе прадстаўлена ў камерцыйных павільёнах, першым чынам гэта прадукты харчавання. Больш як 70 прадпрыемстваў ужо пацвердзілі свой удзел, але фарміраванне нацыянальнай экспазіцыі яшчэ працягваецца.

З пачатку года тавараабарот Беларусі і Кітая вырас амаль у два разы - краіны наблізіліся да адзнакі  6 млрд долараў. Так, Паднябесная стала для нас другім па велічыні гандлёвым партнёрам.