Беларусь адправіць у Ташкент аўтамабільную тэхніку больш як на 1 млн долараў

5 сентября 2023

Беларусь адправіць у Ташкент аўтамабільную тэхніку больш чым на мільён долараў. Адпаведны кантракт падпісалі з МАЗам. Пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці паміж краінамі абмеркавалі і на секцыі, якая разгарнулася на прадпрыемстве БелАЗ. Па лініі Мінпрама з пачатку года нашы пастаўкі выраслі на 20 мільёнаў долараў. Акцэнт у новых кантрактах - на кааперацыю і інвестыцыі.

Апроч машынабудавання і прамысловай кааперацыі, на розных секцыях сёння  абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў медыцыне, аграпрамысловым комплексе, у сферах навукі і адукацыі, культуры і турызму. Чакаецца падпісанне шэрагу кантрактаў.