Беларусь адкрывае мясны рынак Кітая

21 июня 2018

Сёння ў Маладзечне загрузілі партыю марожанай ялавічыны. І гэта першы кантэйнер, які адправіцца па новым Шаўковым шляху напрамую да кітайскага спажыўца. Пакуль аб'ёмы паставак невялікія - 20 тон паўфабрыкатаў. Але патэнцыял значна большы. У Мінсельгасхарчы адзначылі, што гатовы адгружаць да 20 тысяч тон ялавічыны штогод. Партнёры працуюць над тым, каб пашырыць спіс прадпрыемстваў, а таксама выходзіць на кітайскі рынак з гатовай прадукцыяй.

Аляксей Багданаў, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Мы паступова пашыраем асартымент тавараў. Ужо сёння ёсць зацікаўленасць у пастаўках у Кітай беларускіх кансерваў з мяса ялавічыны. Гэтае пытанне актыўна прапрацоўваецца. Наступны крок - сертыфікацыя. Гэта "адкрыццё" гатовага мяса. Пакуль мы можам толькі сырое пастаўляць, далей гэта будзе гатовая прадукцыя".