Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у мадэрнізацыі эканомікі Эквадора

28 марта 2016

Дзелавы дзень у эквадорскай дэлегацыі пачаўся з перамоў у Палаце прадстаўнікоў. Беларусь можа прыняць актыўны ўдзел у мадэрнізацыі эканомікі гэтай краіны. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай асамблеяй Эквадора і Лацінаамерыканскім парламентам. На думку бакоў, сённяшні тавараабарот на 77 мільёнаў долараў пакуль не адпавядае вялізнаму патэнцыялу. Нагадаем, у пачатку года ў Мінску быў падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве ў сферы падаткаў, адукацыі, а ў планах - адкрыццё сумеснай вытворчасці беспілотнікаў.

Габрыэла Рывадэнейра, старшыня Нацыянальнай асамблеі Эквадора: "На сённяшні дзень у працэсе падрыхтоўкі знаходзяцца адразу шэсць праектаў паміж нашымі краінамі: у сферы гандлю, сельскай гаспадаркі, а таксама ў галіне адукацыі, навукі і тэхналогій".

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "У нас не выкарыстаны патэнцыял, які мы маем. І ў гандлёва-эканамічных адносінах, і ў плане супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Асаблівая ўвага была нададзеная тэме адукацыі, культуры, спорту". 

Госці надалі ўвагу і гістарычнай памяці. На чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Эквадора Габрыэлай Рывадэнейрай Бурбана ўсклалі кветкі да манумента на плошчы Перамогі.