Беларусь і Славенія пашыраюць сферы супрацоўніцтва

28 сентября 2015

Бізнесмены і інвестары са Славеніі зацікаўленыя ў пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін з Мінскам і сталічным рэгіёнам. Пра гэта сёння заявілі падчас кантактна-кааперацыйнай біржы паміж беларускімі і славенскім прадпрымальнікамі. Тут жа прайшоў і двухбаковы бізнес-форум з удзелам кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў і Гандлёва-прамысловай палаты нашай краіны. Як адзначылі спецыялісты, тавараабарот паміж Беларуссю і Славеніяй 80 мільёнаў еўра не адпавядае патэнцыялу дзвюх краін, таму такія сустрэчы - нагода яго перагледзець на карысць павелічэння і пашырэння сфер узаемадзеяння.

Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: "Акрамя нашых традыцыйных сфер узаемадзеяння – нафтахімія, металы, намеціліся і новыя напрамкі. Гэта сельская гаспадарка і перапрацоўка прадукцыі. Гэта і вытворчая кааперацыя. Хаця тавараабарот нас не задавальняе, але патэнцыял мы бачым сур'ёзны".

«Кроме наших традиционных сфер взаимодействия – нефтехимия, металлы, наметились и новые направления. Это сельское хозяйство и переработка продукции, это и производственная кооперация. Хотя товарооборот нас не устраивает, но потенциал мы видим серьёзный».

Мацей Рагелі, намеснік дырэктара Гандлёва-прамысловай палаты Славеніі: «Перш за ўсё Славенія прадстаўлена на беларускім рынку ў такіх сферах, як праектаванне і інжынірынг. Напрыклад, нашы спецыялісты рэалізуюць праект будаўніцтва гасцініцы «Кемпінскі". Што тычыцца падпісання кантрактаў і дагавораў, то гэтым займаецца міжурадавая камісія, а наша задача - наладжваць новыя сувязі і кантакты».

Адзначым, візіт дэлегацыі са Славеніі ў Мінск прадоўжыцца і заўтра. Плануецца падпісанне пагаднення аб намерах супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі.