Беларусь і Саудаўская Аравія дамовіліся супрацоўнічаць у навуцы і тэхналогіях

18 мая 2016

Пагадненне падпісалі сёння ў сталіцы па выніках другога пасяджэння сумеснага камітэта дзвюх краін.

Яўген Шастакоў, намміністра замежных спраў Беларусі:

"Беларусь вельмі сур'ёзна ставіцца да супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй, разумеючы, што гэта найуплывовая дзяржава не толькі ў сваім рэгіёне, але і актыўны міжнародны гулец. Эканоміка гэтай дзяржавы заўсёды ўваходзіць у дваццатку найбольш буйных эканомік свету. Беларусь вельмі зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Саудаўскай Аравіяй".

Што датычыцца пэўных прадпрыемстваў, то гаворка ідзе пра магчымасць арганізацыі паставак у Саудаўскую Аравію - прадукцыі кампаній "Белмедпрэпараты" і "Мінскінтэркапс".