Беларусь і ЕС разлічваюць за найбліжэйшы год выйсці на рэкордны ўзровень узаемнага гандлю

18 февраля 2019

Перагаворны дзень завяршыўся ва ўрадзе. Еўрапейская дэлегацыя сустрэлася з прэм'ер-міністрам. Партнёры разлічваюць ужо ў найбліжэйшы год выйсці на рэкордны ўзровень узаемнага гандлю. Самую высокую планку бралі ў 2012-м, і актывізацыя гандлёвых кантактаў апошнім часам дапаможа краінам вярнуцца да лічбаў сямігадовай даўнасці. Дынаміка бачная ў супрацоўніцтве з еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі: Беларусь разлічвае на рост колькасці сумесных праектаў з Еўрасаюзам, да таго ж новы бюджэт ЕС на перспектыву звярстаюць пад знакам павелічэння фінансавання для краін-суседзяў. Акрамя таго, партнёрам трэба прыйсці да базавага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС. Прававы вакуум контрпрадукцыйны для абодвух бакоў, падкрэсліў Сяргей Румас.