Беларусь і Экватарыяльная Гвінея: што краіны могуць прапанаваць адна адной ужо сёння і якія праекты ў прапрацоўцы - падрабязнасці перамоў у Малаба

14 ноября 2023

Ад дамоўленасцей прэзідэнтаў да рэалізацыі канкрэтных эканамічных праектаў. Урадавая дэлегацыя Беларусі знаходзіцца з візітам у Экватарыяльнай Гвінеі. Сёння міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся са сваім гвінейскім калегам, а таксама віцэ-прэзідэнтам гэтай афрыканскай краіны. Акцэнт на дарожную карту развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, якую ў далейшым прапануюць для падпісання прэзідэнтам Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі. Сярод ключавых кірункаў  - сельская гаспадарка, прамысловасць, энергетыка, ахова здароўя, адукацыя. Што краіны могуць прапанаваць адна адной? І якія праекты ў прапрацоўцы? Эксклюзіўныя кадры АТН. Ілона Валынец перадае з Малаба (відэа).