Беларусь і Башкартастан абмяркоўваюць новыя кірункі ва ўзаемным гандлі

11 октября 2023

Беларусь і Башкартастан па выніках года плануюць выйсці ва ўзаемным гандлі на аб'ёмы не ніжэй, чым у 22-м годзе. Аб гэтым прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў на сустрэчы з кіраўніком рэспублікі Радзіем Хабіравым. Нагадаем, агульная скарбонка год таму была 400 мільёнаў долараў. У планах выйсці і на мільярд. У Беларусі такія аб'ёмы ёсць ужо з шасцю расійскімі рэгіёнамі. І ёсць усе шанцы, што Башкартастан будзе сёмым. Упэўненасці дадаюць сумесныя праекты па зборцы тралейбусаў, а ў будучыні - і трамваяў, абнаўленне прадпрыемстваў АПК, дылерскія цэнтры нашых МАЗа і Гомсельмаша. Сёння падчас перамоў гаварылі і аб новых кірунках. 

У рамках рабочага візіту прэм'ер-міністра дэлегацыя нашага ўрада сёння абмяркоўвае шэраг сумесных праектаў і магчымасці паставак камплектуючых з Беларусі для машынабудаўнічых вытворчасцяў.