Беларусь - Грузія: патэнцыял высокі, але лічбы пакуль усё ж сціплыя

20 декабря 2016

Гэта канстатавалі сёння кіраўнікі МЗС дзвюх краін. Уладзімір Макей і Міхеіл Джанелідзэ абмеркавалі палітычнае і  гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Дынаміка гэтага года  радуе. На вышэйшым узроўні пастаўлена задача дасягнуць планкі ў 200 мільёнаў.  

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Пасля таго як пачалі актыўна развіваць палітычныя кантакты, мы дасягнулі поспеху і ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адзін маленькі прыклад: толькі за гэты год наш тавараабарот вырас на 70%. Колькасць турыстаў, якія наведваюць Грузію, вырасла на 30%. Гэта гаворыць аб тым, што мы знаходзімся на правільным шляху. І далей маем намер развіваць гандлёва-эканамічныя кантакты ва ўсіх галінах, і не толькі гандлёва-эканамічныя, але і гуманітарныя". 

Міхеіл Джанелідзэ, Міністр замежных спраў Грузіі: "Мы з маім беларускім калегам закранулі практычна ўсе аспекты двухбаковых адносін. Абмеркавалі супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Наша ўзаемадзеянне працягвае развівацца і па лініі інфраструктурных, транспартных праектаў. Мы актыўна працуем у рамках праграмы "Усходняе партнёрства" - робім усё для таго, каб знайсці нішы ўзаемадзеяння, заснаваныя на ўзаемнай цікавасці".

Сёння Уладзімір Макей таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, старшынёй парламента і Патрыярхам Грузіі. Вечарам адбудзецца цырымонія адкрыцця пасольства Беларусі ў Грузіі.