Банк развіцця забяспечыў рэкордны ўзровень падтрымкі экспарцёраў

1 ноября 2019
Магчымасці для беларускага экспарту сёння ў фокусе ўвагі ўдзельнікаў  "Кастрычніцкага форуму". Ён завяршае сваю работу ў Мінску. Сёлета  не атрымоўваецца дасягнуць леташніх тэмпаў экспарту - падвяла сітуацыя ў нафтавай сферы. Беларусь павялічыла падтрымку экспарцёраў  у асобе  Банка развіцця. Аб'ём фінансавання ўжо перавысіў 600 мільёнаў рублёў у эквіваленце. Такая падтрымка дапамагае прадаваць  беларускія машыны. Набіраюць папулярнасць будаўнічыя паслугі, асабліва ў расійскіх рэгіёнах.