Аўтакрама ўжо ў дарозе! Ці ўсяго хапае мясцовым жыхарам і чым сёння жыве сяло - распавядзём на прыкладзе Капыльскага раёна

18 февраля 2024

Адна з ключавых задач дзяржавы - ні ў якім разе не пакінуць людзей у глыбінцы без неабходных тавараў і прадуктаў. Даехаць у самы аддалены хутар, нават калі там адзін жыхар. Так, часам гэта нерэнтабельна, але для дзяржавы чалавек быў, ёсць і будзе ў прыярытэце.

Чым адрозніваецца сельскі шопінг ад гарадскога? Ці ўсяго хапае? І ці можна ў аўтакраме купіць што-небудзь гэтакае? Вывучым попыт і прапанову на прыкладзе Капыльскага раённага спажывецкага таварыства. Падрабязнасці ў Ілоны Валынец (відэа).