Аўтабензін еўрапейскага стандарту

23 января 2015

На Мазырскім НПЗ плануюць вырабляць аўтабензін толькі еўрапейскага стандарту. Такое стане магчымым пасля ўвядзення сёлета ў эксплуатацыю камбінаванай устаноўкі вытворчасці высокаактанавых кампанентаў бензіну. Сёння кампанія - адна з лідараў нафтаперапрацоўкі і выпускае паліва толькі экалагічнага класа К-5. Дарэчы, у гэтыя дні завод адзначае свой юбілей. 40 гадоў таму тут была выпушчаная першая прадукцыя.

На прадпрыемстве пасля паспяховай мадэрнізацыі плануецца і далейшае павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты да ўзроўню 90%. Высокая якасць нафтапрадуктаў дазволіць яшчэ больш умацаваць пазіцыі на сусветным рынку. Адзначым, што да 70% ад агульнага аб'ёму прадукцыі пастаўляецца за мяжу.