АПК комплекс будзе адным з галоўных драйвераў эканамічнага росту ў трэцім квартале

6 августа 2014

Урад сёння аналізаваў вынікі першага паўгоддзя. Прэм'ер-міністр канстатаваў паскарэнне росту эканомікі, прычым на здаровай неэмісійнай аснове. Забяспечваецца станоўчае сальда ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі, краіна мае станоўчы баланс попыту і прапановы валюты.


Гаворачы аб першачарговых задачах, Міхаіл Мясніковіч заявіў аб неабходнасці жорсткай эканоміі сродкаў бюджэту і нагадаў аб рашэнні ўрада, якое ўвязвае рост зарплаты з прадукцыйнасцю працы.


На думку кіраўніка ўрада, адным з галоўных драйвераў росту нацыянальнай эканомікі ў III квартале павінен стаць аграпрамысловы комплекс. Для гэтага Кіраўніком дзяржавы і ўрадам створаныя ўсе ўмовы, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.