Аграрыі працягваюць актыўна ўбіраць палеглае збожжа

30 июля 2014

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць даручыў у першую чаргу ўбраць палеглае збожжа. І як паведамілі нам сёння ў Камітэце дзяржкантролю, большасць гаспадарак практычна завяршылі малацьбу такіх зерневых. На плошчах, якія падлягаюць уборцы, доля ўчасткаў палеглага збожжа ў сярэднім па краіне не перавышае 20%. Пры гэтым плошча палегліцы на розных палях вагаецца ад 1 да 70%. Як адзначылі рэвізоры, менавіта таму поўная ўборка такіх пасеваў пакуль не завершаная.


Таксама падчас кантрольных мерапрыемстваў рэвізоры асаблівую ўвагу надалі і гатоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы ў гаспадарках. У некаторых СВК краіны ўборачная затрымлівалася з-за дэфіцыту паліва, а таксама няякаснага рамонту камбайнаў і збожжасушыльных комплексаў.