Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі 1,7 млн тон каласавых культур і рапсу

24 августа 2023

Мінская вобласць завяршыла церабленне лёну. Падыходзіць да канца і ўборка збожжавых і зернебабовых.

Агульны намалот каласавых культур і рапсу саставіў амаль 1,7 млн тон. Так, хлебны каравай важыць 1,406 млн тон. Сярэдняя ўраджайнасць залатых каласоў амаль 35 ц/га. Гаспадаркі Нясвіжскага, Бярэзінскага, Слуцкага, Клецкага, Салігорскага і Стаўбцоўскага раёнаў завяршылі жніво. Астатнім раёнам засталося апрацаваць менш як 5 % плошчаў.