6 мільярдаў рублёў у абласную казну за тыдзень

3 ноября 2013

Менавіта такую?? суму выручылі ў сталічным рэгіёне за час правядзення аўкцыёнаў па продажы нерухомасці. Падобная практыка існуе даўно. І як вынік - значнае папаўненне бюджэту. Стартавая цана лотаў - 1 базавая велічыня. Аднак пры вялікай колькасці зацікаўленых інвестараў сума можа дайсці да 10 мільярдаў рублёў і больш!


Аляксей Васільеў, дырэктар фонду Мінскаблдзяржмаёмасць: Аўкцыён - гэта тая сістэма, якая дазваляе любому ўбачыць наколькі аб'ект праходзіць ад пачатковай падрыхтоўкі да канчатковага выніку. Устаноўленыя льготы для фундатараў, якія набылі аб'екты нерухомасці ў малых, сярэдніх і сельскіх населеных пунктах. Гэта і падатковыя льготы, гэта льготы па аплаце за набыты аб'ект - прадугледжваецца растэрміноўка.


Аўкцыёны праходзяць кожны тыдзень. Найбольш прывабны для інвестараў Мінскі раён. Толькі за мінулыя 7 дзён на яго тэрыторыі з малатка прададзены 15 аб'ектаў нерухомасці.