500 мільёнаў долараў неўзабаве атрымае Беларусь ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця

28 марта 2016

Гэта першы транш крэдыту на два мільярды долараў. Рашэнне аб яго вылучэнні прыняў напярэдадні савет фонду. Усю суму пазыкі пададуць сям'ю плацяжамі за тры гады. Сёлета Беларусь атрымае яшчэ два траншы, тры - у наступным і адзін - у 2018. Паводле слоў прадстаўнікоў Еўразійскага банка развіцця, крэдыт падтрымае праграму рэформ урада і Нацбанка Беларусі. Гэта стварэнне перадумоў эканамічнага росту і правядзенне рыначных ператварэнняў.