1 824 000 тон. Такая на сёння вага каравая 2018

29 июля 2018

У Беларусі сёння горача. Да плюс 32. Гэта дапамагае аграрыям, бо збожжа даспявае і прасыхае хутчэй. Ад гэтага і намалот большы. Беларускія аграрыі наблізіліся да чарговай мільённай мяжы.

1 824 000 тон. Такая на сёння вага каравая 2018. У Брэсцкай вобласці сабрана больш за 60 працэнтаў новага ўраджаю. Намалочана 625 000 тон збожжа. Да экватара набліжаецца Гродзенскі раён. Тут па традыцыі самая высокая ўраджайнасць. Замыкае тройку лідараў уборкі збожжа сталічны рэгіён. У Мінскай вобласці ўбрана 28 працэнтаў плошчаў збожжа. У намалоце лідзіруюць Слуцкі, Нясвіжскі, Капыльскі раёны. Амаль адна чацвёртая частка плошчаў убраная аграрыямі Гомельскай вобласці. Актыўна працуюць на палях Віцебскай і Магілёўскай абласцей.