Затрыманне нелегалаў на трасе М1

31 мая 2018

Спецаперацыю беларускія пагранічнікі правялі сумесна з пагранупраўленнем ФСБ Расіі. Мігранты павінны былі пераправіцца ў Літву праз Беларусь. У машыне ехалі чатыры нелегалы - грамадзяне Індыі і Афганістана.

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі: "Грамадзяне Афганістана будуць дэпартаваныя з нашай краіны, ім пагражае забарона ўезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. У дачыненні да падданых Індыі пачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правіл знаходжання. Праводзяцца далейшыя мерапрыемствы".

Перавозіў іншаземцаў расіянін, ураджэнец Грузіі. Узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Перавозчыку пагражае турэмны тэрмін з канфіскацыяй маёмасці.