Другі дзень суду над студэнтам з бензапілой

21 февраля 2017

Дзяржабвінаваўца заявіў для сведчанняў больш як 40 сведак, у тым ліку і бацькоў Уладзіслава Казакевіча. Таму сёння ў Мінскім гарадскім судзе будзе напружана. У зале значна менш людзей і журналістаў. Учора многія пацярпелыя хадайнічалі аб магчымасці не прысутнічаць на кожным пасяджэнні.

Напярэдадні Уладзіслаў Казакевіч цалкам прызнаў сваю віну, не раскаяўся, а кампенсацыі яму падаюцца занадта вялікімі. Агульная сума, якую патрабуюць ад абвінавачанага, - больш за 250 000 рублёў.