У Віцебску 18-гадовы студэнт учыніў пагром на кухні рэстарана

21 января 2020
Паводле інфармацыі МУС, ва ўстанову агульнага харчавання малады чалавек патрапіў праз службовы ўваход. Дэбашыр разбіў касавы апарат і шалі, пашкодзіў бытавую тэхніку і шклопакет, а таксама перакуліў некалькі сталоў. Уціхамірыць хулігана атрымалася толькі праваахоўнікам. Як пазней высветлілася, перад тым як зайсці ў рэстаран, малады чалавек паспеў пашкодзіць два аўтамабілі, прыпаркаваныя непадалёк. Прычынай такіх агрэсіўных паводзін хлопца стаў алкаголь. 

Вольга Шкуратава, афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама: "Агляд паказаў у выдыханых парах затрыманага 2 праміле алкаголю. Па факце хуліганства заведзена крымінальная справа".

Праваахоўнікі падлічылі, што сума шкоды ад дзеянняў хулігана склала не меней за 3 500 рублёў.