У цэнтры Мінска сёння раніцай пад лёд праваліліся двое мужчын

6 февраля 2018

Іх заўважыў хтосьці з грамадзян. Як распавялі ў АСВОД, гэта былі не рыбакі. Пацярпелым каля 40 гадоў - яны ішлі на працу па змёрзлай рацэ. Мужчын выратавалі і перадалі медыкам. Ратавальнікі нагадваюць: выходзіць на тонкі лёд небяспечна. Ад марознага надвор'я інтэнсіўнае раставанне спынілася, але небяспечныя месцы, прамывіны можа прыцерушыць снегам.