У судзе Першамайскага раёна сталіцы разглядаюць справу чорных рыелтараў

13 февраля 2018

У судзе Першамайскага раёна сталіцы разглядаюць справу ў дачыненні да групы так званых чорных рыелтараў. На лаве падсудных 4 чалавекі. Ім прад'яўлена абвінавачанне па артыкулах "Махлярства", "Выкраданне чалавека" і "Незаконнае пазбаўленне волі". Па матэрыялах следства, абвінавачаныя вымушалі пацярпелых прадаваць сваё жыллё, а атрыманыя грошы прысвойвалі сабе. Групоўка дзейнічала ў Мінску з 2008 па 2016 гады.