У Салігорску ля пракуратуры гарэлі некалькі аўтамабіляў

22 октября 2020

У Салігорску відавочцы паведамляюць аб узгаранні некалькіх машын на стаянцы ля мясцовай пракуратуры. Як пішуць у сацсетках, аўтамабілі патушылі, на месцы працуюць спецслужбы, тэрыторыя ачэплена. Праводзяцца следчыя дзеянні. Стала вядома, што ўсяго згарэлі тры аўтамабілі.