У Оршы вынесены прысуд інтэрнэт-ашуканцам

26 апреля 2017

У Оршы вынесены прысуд інтэрнэт-ашуканцам, якія штрафавалі беларусаў ад імя МУС і КДБ за прагляд відэа катэгорыі "18 плюс".

Фігуранты, а гэта чацвёра маладых людзей з Оршы і Мінска, прыгавораныя да пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 8,5 гадоў з адбываннем у выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачваныя распрацавалі і выкарысталі вірусныя праграмы, якія блакіравалі камп'ютары і смартфоны карыстальнікаў падчас наведвання порнасайтаў. На экране з'яўлялася паведамленне аб неабходнасці выплаціць штраф у памеры паўмільёна рублёў да дэнамінацыі. Суму прапаноўвалася перавесці на пазначаны нумар мабільнага тэлефона. Разблакіраваць камп'ютар, які завіс, самастойна карыстальнік не мог. Падчас следстваў усталявана больш за сотню пацярпелых з розных рэгіёнаў Беларусі.

Марына Новікава, вядучы спецыяліст суда Аршанскага раёна і г. Оршы: "Абвінавачваным па справе прад'яўлялася абвінавачанне па некалькіх артыкулах КК РБ, у тым ліку дваім з абвінавачваных і па частцы 2 артыкула 343 - гэты выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Складанасць справы - у яе шматтомнасці. Справа складаецца з 39-ці тамоў, абвінавачанне было прад'яўлена па 116-ці эпізодах, па справе было дапытана больш за 60 пацярпелых".

Судовы разгляд праходзіў у закрытым фармаце і доўжыўся пяць месяцаў.