У Мінску затрыманы псеўдабізнесмен

13 апреля 2018

У Мінску затрыманы псеўдабізнесмен, які пужаў камерсантаў Камароўскага рынку і патрабаваў грошы за сваю лаяльнасць. Сітуацыя больш нагадвае хвацкія 90-ыя. Затрыманы - 62-гадовы раней судзімы мінчанін. Мужчына купіў прыватнае прадпрыемства праз падстаўных асоб і некалькі гадоў здаваў у субарэнду гандлёвыя месцы на Камароўскім рынку за грошы. За што атрымаў даход у памеры як мінімум 50 тысяч рублёў. Акрамя таго, без рэгістрацыі ён займаўся даваннем пазык, за што атрымліваў працэнт.

Паводле інфармацыі ГУБАЗ, злачынны бізнес, звязаны з Камароўскім рынкам, яшчэ з 1990-ого года. У 2001 годзе ён быў асуджаны на восем гадоў, але пасля выхаду на волю прадоўжыў справу. Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць і лжэпрадпрымальніцтва". Ён узяты пад варту, правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў.