У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус

27 декабря 2018

ДАІ высвятляе прычыны аварыі на праспекце Жукава ў Мінску. Каля 10 раніцы сутыкнуліся дзве машыны грамадскага транспарту. Тралейбус 10-га маршруту ўрэзаўся ў 107-мы аўтобус. Мяркуючы па фатаграфіях, абедзве машыны атрымалі значныя пашкоджанні. Інцыдэнт здарыўся прама на прыпынку. На месца прыбылі брыгады хуткай дапамогі.