У Мінску байцы ГУБАЗ затрымалі выкрадальнікаў чалавека

19 мая 2016

Выкраданне адбылося каля адной з мінскіх школ, дзе мужчына сустракаў дзіця пасля вучобы. Яшчэ летась жыхар падмаскоўнага Шчолкава пасварыўся з жонкай і без яе згоды забраў дваіх маленькіх дзяцей. Спачатку яны з'ехалі ў Чарнагорыю, а затым перабраліся ў Беларусь. Увесь гэты час жонка расіяніна шукала людзей, якія за буйную ўзнагароду маглі б дапамагчы вярнуць дзяцей. У пачатку года на просьбу адгукнуліся трое мужчын - двое расіянаў і адзін беларус. Ужо да мая наёмнікі знайшлі мужа заказчыцы і выкралі яго ў абмен на сто тысяч долараў.

Валерый Мазураў, намначальніка аддзела ГУБАЗіК МУС Беларусі: "Яны лічылі, што калі яны выкрадуць пацярпелага, то ніхто не будзе шукаць, бо ён тут практычна адзін. Акрамя дзяцей тут нікога не было. Быў як бы зроблены ўпор на тое і што ён грамадзянін іншай дзяржавы".

Выкрадальнікі пагражалі мужчыне фізічна і псіхалагічна. Пасля ўдалай працы ГУБАЗ была ўсталявана кватэра, якую наймалі, дзе і трымалі расіяніна. Спецаперацыя па вызваленні заложніка праходзіла пры сілавой падтрымцы групы "Алмаз". Таксама была затрымана і заказчыца - жонка пацярпелага. Пра лёс дзяцей не паведамляецца.