У Гомелі абясшкодзілі прадмет, падобны на самаробную бомбу

26 октября 2020

На месца здарэння была выклікана сапёрна-піратэхнічная група пасля таго, як у раёне возера Абкамаўскае супрацоўнікі АМАПа звярнулі ўвагу на закапаны пад флагам прадмет. Ён быў падобны на выбуховае прыстасаванне, якое складаецца з авальнага зарада, загорнутага ў паперу, а таксама ўзрывальніка, электрапровада і батарэйкі.

Ці магло выбухнуць прыстасаванне, высветляць эксперты пасля адпаведных даследаванняў. Па факце хуліганства следчыя ўзбудзілі крымінальную справу.