У Бярозаўскім раёне патанулі тры рыбакі, яшчэ адзін у бальніцы

26 февраля 2019

Трагедыя ў Бярозаўскім раёне. Падчас зімовай рыбалкі на возеры Чорным ля вёскі Пяскі ў нейкі момант адзін з рыбакоў праваліўся пад лёд. Тры таварышы кінуліся на дапамогу сябру. У выніку тры чалавекі патанулі. Яшчэ аднаго даставілі ў бальніцу.

Следчыя разбіраюцца ў акалічнасцях здарэння. Паводле звестак СК, цела аднаго з рыбакоў знойдзена. Яшчэ дваіх шукаюць.