Крымінальная справа ў адносінах да кіраўніцтва кампаніі "Трайпл" атрымала працяг

23 марта 2016

Гучная крымінальная справа ў адносінах да кіраўніцтва кампаніі "Трайпл" атрымала свой працяг. Так, абвінавачанне прад'яўлена пецярым працаўнікам фірмы, аб іх затрыманні заявіў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык на мінулым тыдні. Артыкул абвінавачання такі ж, як у галоўнага фігуранта - уладальніка Трайпл Юрыя Чыжа: "Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры". Нагадаем, аднаго з найбуйнейшых беларускіх бізнесменаў затрымалі 11 сакавіка. У машыне на вялікай хуткасці ён рухаўся ў бок заходняй мяжы. Праз тры дні КДБ затрымала і 15 працаўнікоў кампаніі "Сервалюкс" - таксама па падазрэнні ў нявыплаце падаткаў у казну дзяржавы. У аналагічных махінацыях падазраюцца працаўнікі кампаній "Франдэса", "Консул" і "Біякам".