Траіх пацярпелых падчас выбуху ў Скідалi перавялі ў апёкавы цэнтр у Мінску

26 февраля 2017

Траіх пацярпелых падчас выбуху на Скідальскім цукровым камбінаце перавялі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр у Мінску. У выніку інцыдэнту напярэдадні пацярпелі пяць работніц прадпрыемства. Усе яны атрымалі цяжкія траўмы і былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Гродзенскай бальніцы. Двое пацыентаў усё яшчэ застаюцца ў рэанімацыі ў Гродне.

Андрэй Стрыжак, начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама:

"Стан усіх пацыентаў цяжкі. Апёкі цела ад 50 % і вышэй плюс баратраўма. Неабходныя медыкаменты, растворы - усё гэта ёсць, таму мы прыкладзём усе неабходныя намаганні, каб выратаваць жыцці гэтых пацярпелых".

Надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве адбылося ў ноч з пятніцы на суботу. Успышка пылапаветранай сумесі была зафіксавана ў галерэі, якая злучае цэх і ліфтавую вежу. Па факце службовай халатнасці, пацягнуўшай па неасцярожнасці цяжкія наступствы, Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу.