Трое жыхароў Брэсцкага раёна падазраюцца ў незаконным паляванні на зубра

14 ноября 2018

Недалёка ад вёскі Івахнавічы супрацоўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і Брэсцкага РАУС затрымалі трое паляўнічых - зайчатнікаў. У момант затрымання яны разбіралі тушу жывёліны, на тэрыторыі знаходзіліся легальна з пуцёўкай на пушнога звера. Падазроныя затрыманыя. У мужчын канфіскаваны паляўнічая зброя і боепрыпасы да яе.

Па факце ўзбуджана крымінальная справа і вядзецца расследаванне супрацоўнікамі УСК па Брэсцкай вобласці.