Трагічна скончылася гісторыя 7-гадовай наведвальніцы Кобрынскага аквапарка

26 июня 2015

Як стала вядома сёння, у ноч з 25 на 26 чэрвеня дзяўчынка памерла ў рэанімацыі Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы. Нагадаем, другакласніца з Драгічынскага раёна прыехала ў аквапарк 12 чэрвеня. Яе клас суправаджалі настаўнікі. Ніхто не заўважыў, як дзяўчынка пайшла пад ваду. Яе цела дастаў на паверхню нейкі мужчына. Аднак дзіця да таго моманту ўжо знаходзілася ў вельмі цяжкім стане: дзяўчынку шпіталізавалі з дыягназам "клінічная смерць". У дачыненні двух настаўнікаў узбуджана крымінальная справа.