Трагедыя ў Лунінцы

9 марта 2019

Напярэдадні ўвечар 66-гадовы жыхар райцэнтра, знаходзячыся ў сваёй цёшчы, падчас  сваркі стрэліў са стрэльбы ў сваю жонку, яе маці і брата. Аб гэтым паведамляе Следчы камітэт. Усе трое сканалі на месцы здарэння. Пасля гэтага мужчына зрабіў стрэл сабе ў вобласць галавы, аднак застаўся жывы. Зараз ён знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя пад канвоем. Узбуджана крымінальная справа. Высвятляюцца акалічнасці здарэння.