Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прыгавор па першым іску аб закладным аўто

10 сентября 2018

Сумна магла закончыцца і гісторыя з купляй у Мінску аўто, якое знаходзіцца пад закладам у Расіі. Сямейная пара магла застацца і без машыны, і без грошай. Суд Фрунзенскага раёна Мінска сёння вынес прыгавор па першым іску аб закладным аўто. Гэта прэцэдэнт у гісторыі нашага судаводства. За працэсам сачылі як расійскія банкі, так і сотні такіх жа ашуканых беларускіх вадзіцеляў, якія па няведанні купілі машыну з непагашаным крэдытам. Ад сённяшняга рашэння Феміды залежаў лёс шматлікіх пацярпелых у аналагічных справах. Адразу скажу, што суд прыняў рашэнне адмовіць расійскаму банку ад спагнання на аўтамабіль, спасылаючыся на міжнароднае заканадаўства. Усе падрабязнасці ва Уладзіміра Каралёва (відэа).