Страшнае ДТЗ у Брэсце

12 мая 2015

Сёння раніцай на рэгуляваным пешаходным пераходзе  машына збіла адразу трох чалавек. Дзве жанчыны і мужчына пераходзілі праезную  частку на зялёны сігнал святлафора. Аўтамабіль "шэўрале" з расійскімі нумарамі  прапускаў удзельнікаў дарожнага руху, але раптам вылецеў на пешаходаў. Як апынулася,  яго пратараніў “фіят”,  які ехаў ззаду.  Пешаходы дастаўлены ў  абласную бальніцу з рознымі траўмамі. Адна жанчына,  37-мі гадоў,  знаходзіцца ў рэанімацыі.  Як паказала экспертыза, абодва вадзіцелі  былі цвярозымі.  Зараз на месцы аварыі працуюць следчыя, высвятляюць усе акалічнасці здарэння.