Сцяпан Латыпаў меў намер выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць міліцыі

19 сентября 2020
Такую інфармацыю сёння распаўсюдзіла МУС пра затрыманага 15 верасня 40-гадовага жыхара сталіцы. Паводле звестак ведамства, дырэктар прыватнай фірмы арганізаваў незаконны канал пастаўкі на тэрыторыю краіны хімічных рэчываў пад выглядам тавараў народнага спажывання, а таксама закупіў прэпараты першага класа небяспекі, якія змяшчаюць яд дэфасфін.

Як паведамілі ў МУС, Сцяпан Латыпаў арыштаваны па артыкуле "Арганізацыя масавых беспарадкаў". Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці яго супрацьпраўных дзеянняў. І вось як сам фігурант адрэагаваў на аўдыязапіс сваіх тэлефонных перамоў (відэа).

Па даручэнні Следчага камітэта ў рамках крымінальнай справы па фактах масавых беспарадкаў у Мінску праводзяцца вобыскі ў транспарце і на складах, што належаць камерсанту. Пра Латыпава вядома, што 94 разы ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за парушэнне правіл дарожнага руху, працоўнага і падатковага заканадаўства. А ў 2013 годзе ў  дачыненні да яго ўзбуджалася крымінальная справа за махлярства.


Тэгі:

#Выборы 2020