Ратавальнікі высвятляюць прычыну ўзгарання маршрутнага таксі на вуліцы Сурганава ў Мінску

18 апреля 2017

Надзвычайнае здарэнне адбылося гэтай раніцай у час пік. У той момант у салоне мікрааўтобуса знаходзіліся 15 чалавек. Па словах відавочцаў, вадзіцель не адразу зразумеў, што адбываецца. Аўтамабіль ехаў і дыміўся, у той час як пасажыры задоўга да гэтага гаварылі яму пра падазроны пах у салоне.

Узгаранне адбылося ў маторным адсеку. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Усе паспелі пакінуць салон аўтамабіля да распаўсюджвання агню. Ці будуць прад'яўляць прэтэнзіі перавозчыку пасажыры, пакуль незразумела. І яшчэ адно надзвычайнае здарэнне ў раёне Акадэміі навук - там сутыкнуліся дзве "газелі", аварыя нязначная. Але затор у сувязі з разборам быў вялікі.