Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні спынілі спробу перасылкі наркотыкаў з Індыі

13 июля 2018

Такая пошта прыйшла на адрас 32-гадовага жыхара сталіцы. Было выяўлена 300 псіхатропных таблетак. Паводле высновы экспертаў, у медыкаментах змяшчаецца забароненае рэчыва - мадафініл. Па факце незаконнага перамяшчэння псіхатропу праз мяжу заведзена крымінальная справа. Адзначым, з пачатку года Мінскай рэгіянальнай мытняй з абарачэння канфіскавана больш як дзве з паловай тысячы наркатычных таблетак, якія перапраўлялі ў міжнародных адпраўленнях.