Смяротнае ДТЗ у Мінску

14 июля 2017

Сёння ўначы на праспекце Незалежнасці 32-гадовы вадзіцель "фальксвагена" збіў пешахода, які, паводле інфармацыі ДАІ, пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы і без святлоадбівальных элементаў. Меркуецца, вадзіцель спрабаваў сысці ад сутыкнення - пасля аварыі машына апынулася на сустрэчнай паласе. 38-гадовы пешаход памёр на месцы. У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што ў складаных умовах надвор’я значна пагаршаецца бачнасць на дарогах, і вадзіцелям трэба быць асабліва ўважлівымі. Толькі за мінулыя суткі ў краіне зафіксавана 262 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў, 14 атрымалі траўмы.