СК прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да Юрыя Авяр’янава і шэрагу топ-менеджараў

7 сентября 2017

Сёння стала вядома, што Следчы камітэт прыняў да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да бізнесмена Юрыя Авяр’янава, а таксама шэрагу топ-менеджараў вядомых беларускіх кампаній.

Матэрыялы СК падрыхтаваныя Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Паводле інфармацыі ведамства, затрыманыя 6 чалавек. Сярод іх дырэктары кампаній, якія належаць Авяр’янаву.

Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі: "Крымінальная справа расследуецца ў сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў суб'ектамі гаспадарання. Пад варту па дадзенай крымінальнай справе ўзятыя 6 чалавек, у тым ліку дырэктары ЗАТ "Гандлёвы свет - "Кальцо" і ТАА "Парк забаў Дрымлэнд", а таксама кіраўнік Madison Royal Club і іншыя асобы. Праводзіцца расследаванне".

Паводле звестак некаторых СМІ, сам бізнесмен Юрый Авяр'янаў не затрыманы. Зараз ён жыве ў Еўропе.