Сёння ўначы сям'я з трох чалавек загінула на пажары ў Лідскім раёне

30 января 2018

Полымя ўспыхнула ў двухпавярховым доме ў вёсцы Пескаўцы, у пад'ездзе тлела канапа. Яе патушылі жыхары і патэлефанавалі на гарачую лінію 101. Дзверы ў найбліжэйшую кватэру былі адчыненыя, але ўвайсці суседзі не змаглі праз шчыльнае задымленне. Ратавальнікі знайшлі ў непрытомнасці трох чалавек - шлюбную пару і іх 30-гадовага сына. Выратаваць пацярпелых не атрымалася. Папярэдняя прычына - неасцярожнасць пры курэнні.