Пракуратура расследуе крымінальную справу па факце пашкоджання чыгуначных пуцей

11 ноября 2020

Дарэчы аб наступствах дэструктыўных дзеянняў, да якіх заклікаюць такія рэсурсы. Брэсцкай транспартнай пракуратурай узбуджана і расследуецца крымінальная справа аб наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць чыгуначных пуцей. Наўмыснае пашкоджанне сістэм сігналізацыі на чыгуначных пуцях станцыі Брэст-Паўночны было выяўлена 26 кастрычніка. Пакаранне па гэтым факце прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца, што пакуль падазроныя не ўстаноўлены. У сувязі з гэтым немагчыма адназначна вызначыць матывы і мэты ўчынку зламыснікаў.