Працягваюцца пошукі Максіма Мархалюка

24 сентября 2017

Працягваюцца пошукі прапаўшага ў Свіслацкім раёне 10-гадовага Максіма Мархалюка. Уначы хлопчыка знайсці не атрымалася.

У маштабнай аперацыі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаюць тры верталёты МНС, цеплавізары, беспілотнікі і каля 2 000 чалавек. Прыбываюць і новыя добраахвотнікі. Хлопчык пайшоў па грыбы ўжо крыху больш як тыдзень таму і не вярнуўся. З тых часоў ніякіх слядоў знайсці не атрымалася. У вёсцы, дзе жыве дзіця, створаны аператыўны штаб, а на школьным стадыёне арганізаваны лагер. Пошукі не спыняцца, пакуль Максіма не знойдуць.