Прыгавор па гучнай справе Ашмянскай мытні

8 августа 2017

Сёння ў Мінскім абласным судзе вынесуць прыгавор па гучнай справе Ашмянскай мытні. Вердыкт пачуюць 16 чалавек. Разгляд доўжыцца ўжо паўгода. Фігурантам прад'яўлена абвінавачанне па артыкулах "Атрыманне хабару", "Дача хабару" і "Бяздзейнасць службовай асобы". Аб масавым затрыманні супрацоўнікаў пункта пропуску "Каменны лог" стала вядома ў красавіку 2015 года. Аперацыю праводзіў Камітэт дзяржбяспекі. Паводле версіі абвінавачання, на працягу пяці гадоў мытнікі атрымлівалі грошы за хуткі і бесперашкодны пропуск праз мяжу машын з кантрабандай. Усяго ж сума хабараў склала 852 тысячы долараў, а падчас вобыску ў фігурантаў знайшлі больш як 2 мільёны долараў. Пракурор запытаў ад двух да 12 з паловай гадоў пазбаўлення волі для падсудных.